Все шпаргалки / Белорусский язык / 

Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

Арфаэпія — сукупнасць правіл узорнага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у літаратурнай мове. Абслугоўвае ўсе сферы практычнай дзейнасці людзей. Вымаўленне галосных гукаў залежыць ад месца націску. Пад націскам усе галосныя вымаўляюцца выразна.Не пад націскам галосныя гучаць карацей за націскныя, некаторыя могуць чаргавацца, але ўсе яны вымаўляюцца таксама даволі выразна; скарачэнне іх да непазнавальнасці, «глытанне», выкідванне недапушчальнае. Адпаведна закону акання галосныя [о], [э], калі з іх сыходзіць націск, вымаўляюцца пасля цвёрдых зычных як выразны гук [а], крыху карацейшы за націскны: мост — масты. Згодна з законам якання галосныя [о], [э] пасля мяккіх зычных вымаўляюцца як [а] толькі ў першым складзе перад націскам: [в'о]дры — [в'а]дро. У лічэбніках дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць у першым складзе перад націскам вымаўляецца гук [э]. Падпарадкоўваюцца закону якання часціца не і прыназоўнік без.Вымаўленне галосных [i], [ы], [у] залежыць ад становішча ў слове. Пасля галоснага, а таксама пасля зычнага пры раздзельным вымаўленні да гука [i] далучаецца [й]: вераб[и\]. У пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] можа вымаўляцца [й] або [йі]: дарога на [йі]вацэвічы. Пасля цвёрдых зычных (апрача [г], [к], [х]) на стыку прыстаўкі і кораня, частак складаных слоў або двух самастойных слоў пры іх злітным вымаўленні замест [I] гучыць [ы]: ад[ы]менны. Ненаціскны галосны [у] пасля галоснага перад зычным у вымаўленні заўсёды замяняецца на [ў]. Беларускаму вымаўленню характэрны працяжныя, а не выбухныя гукі [г], [г'], цвёрды [ч], мяккі [ц'], складаныя гукі [дз], [дз'], [дж], губна-губны [ў], падоўжаныя зычныя [дз'], [з'], [л'], [н'], [с'], [ц'], [ж], [ч], [ш]: горад, герой. Не ўласцівы беларускай арфаэпіі такія тыповыя для рускай мовы гукі, як мяккія [р'], К], [т'], [д'], [й'], [ж']. Свісцячыя зычныя перад мяккімі (апрача [г'], [к'], [х’]) абавязкова памякчаюцца: [з’]вязаць.Губныя [б], [п], [м], [ф] перад мяккімі і на канцы слоў вымаўляюцца цвёрда: сы[п].Свісцячыя перад шыпячымі гучаць як шыпячыя, а шыпячыя перад свісцячымі — як свісцячыя: [ш]шытак.Гукі [д], [т] перад [ч] вымаўляюцца, як [ч], а перад [ц] — як [ц]: лё[ч]чык. Спалучэнні літар зск і дск вымаўляюцца адпаведна, як [ск] і [цк]: гара[цк']і. Вылучаюцца тры асноўныя прычыны адхіленняў ад арфаэпічных норм:уплыў мясцовых гаворак, уплыў рускай мовы, уплыў арфаграфіі, напісання слоў.