Все шпаргалки / Белорусский язык / 

Асаблівасці навуковага стылю

Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі. Гэта стыль навуковых прац (артыкул, дысертацыя, даклад, манаграфія і інш.), падручнікаў, лекцый, дакладаў і паведамленняў. Ён увасабляе навуковае мысленне, форму існавання і перадачы ведаў.Асноўныя асаблівасці стылю: інфармацыйнасць, аб'ектыўнасць, лагічнасць, доказнасць, насычанасць адпаведнай тэрміналогіяй. Для навуковага стылю ўласціва шырокае ўжыванне абстрактнай лексікі (паглыбленне, узмацненне, супярэчлівасць, актуальнасць і г. д.). У тэкстах навуковага стылю частотныя складаназалежныя сказы са злучнікамі з тым каб, дзеля таго, каб, з причины таго і інш. Тлумачэнні, заўвагі, паслядоўнасць выкладу перадаюцца з дапамогай пабочных і ўстаўных канструкцый. Адгалінаванне стылю — навукова-папулярны падстыль. Навукова-папулярныя выданні разлічаны на масавага чытача, які не мае спецыяльнай падрыхтоўкі, таму вузкаспецыяльныя тэрміны, паняцці не ўжываюцца. Шырока выкарыстоўваюцца вобразныя сродкі мовы, гутарковыя словы і выразы.