Все шпаргалки / Белорусский язык / 

Формы беларускайй нацыянальнай мовы.

Беларуская нацыянальная мова склалася на аснове мовы беларускай народнасці ў перыяд фарміравання нацыі (канец XVIII — XX ст.). Гэта — літаратурная з яе разнастайнымі стылямі і дыялектная мова. Абедзвюх аб'ядноўвае агульны слоўнік, агульны граматычны лад, агульныя фанетычныя асаблівасці.Літаратурная мова — ўзорная, унармаваная і найбольш прадстаўнічая форма нацыянальнай мовы. Яна займае вядучае месца. Дыялектная мова — вусная тэрытарыяльная разнавіднасць мовы нацыі. Не з'яўляецца агульнана-родным сродкам зносін з-за функцыянальнай абмежаванасці. Літаратурная мова абслугоўвае ўсе сферы жыцця і дзейнасці людзей. Літаратурная мова мае дзве формы — вусную і пісьмовую.Вусная - абслугоўвае надзённыя патрэбы людзей. Яна разлічана на слыхавое ўспрыняцце. Характарызуецца багаццем інтанацыйных магчымасцей, мелодыкай, выразнасцю жывога гучання. Пісьмовая літаратурная мова —апрацаваная і прадуманая фіксацыя мовы з мэтай узнаўлення сказанага. Разлічана на зрокавае ўспрыняцце. Пісьмовая форма літаратурнай мовы мае спецыфіку ў адборы слоў, дае магчымасць прадумана і правільна выкарыстаць словы ў структуры сказаў і г. д. Літаратурная мова знаходзіцца ў цеснай сувязі з дыялектнай: першая імкнецца спыніць развіццё дыялектных адрозненняў, уплываючы на іх з дапамогай нарматыўнага выкарыстання моўных сродкаў; другая з'яўляецца пастаяннай скарбніцай для папаўнення слоўніка літаратурнай мовы, змянення літаратурнай нормы. Аднак паміж літаратурнай і дыялектнай мовай ёсць адрозненні: Літ мова адзіная і абавязковая для ўсіх, хто піша і гаворыць па-беларуску. Дыялектная мова выкарыстоўваецца людзьмі пэўнай тэрыторыі.Літ мова абслугоўвае ўсе сферы грамадскага і культурнага жыцця. Дыялектная мова — бытавая, на ёй размаўляюць у сям'і, на вуліцы. Літаратурная мова строга ўнармаваная, мае дзве формы — вусную і пісьмовую. Дыялектная мова — гутарковая, беспісьмовая мова, не мае строгіх нормаў.