Напісанне зычных б, д у канцы прыставак пішуцца нязменна як перад санорнымі, звонкімі так і перад глухімі: абвезці.Напісанне зычных з, с у канцы прыставак перад санорнымі і звонкімі зычнымі шшацца з: змайстравацъ, а перад глухімі - с: бескампрамісны . Літары д iтпішуцца ў пачатку і сярэдзіне слоў перад галосныэдм а, о, у, ы, э, перад цвёрдымі і зацвярдзелымі зычнымі і Ў канцы слоў: дакладны. Перад ь, галоснымі ё, ю, я, і і мяккім [в'] яны змяняюцца на дз, ц: надзея.Выключэнне складаюць:напісанне літар д і т у іншамоўных словах: дыскатэка. напісанне дз і ц у іншамоўных словах перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ш-, -ір-і -ёр-, -еец-, ейск, -ік-: каранцін. Падвоеныя зычныя Перадаюцца на пісьме дзвюма аднолькавымі літарамі:суддзя. Не пішуцца падоўжаныя зычныя:ва ўласных,у словах іншамоўнага паходжання: тона. Пры вымаўленні асобных слоў у беларускай мове адбываецца спрашчэнне спалучэнняу зычных шляхам выпадзення з іх саставу аднаго гука, паколькі збег зычных. Гэтае спрашчэнне адлюстроўваецца на пісьме. Выключэнне складае напісанне спалучэння зычных стн у запазычаных словах. Напісанне спалучэння зычных сч на стыку прыстаўкі і кораня.Напісанне спалучэнняу сс, же, шс, гс, хс на стыку кораня і суфікса. Адпаведна з вымаўленнем яны перадаюцца на пісьме літарай с: белорус + ск = беларускі.Выключэнне складае напісанне прыметнікаў, утвораных ад геаграфічных назваў і назваў народнасцей і нацыянальнасцей: зычныя кораня ж, ш, г, х у спалучэнні з суфіксальным с захоўваюцца на пісьме незалежна ад вымаўлення: Нясвіж + ск = нясвіжскі. Зычныя [г], [х] могуць чаргавацца з [ж], [ш]. Як вымаўляюцца, так і пішуцца спалучэнні каранёвых т, ц, ч, к з суфіксальным с; на пісьме яны перадаюцца літарай ц: лабарант + ск =лабаранцкі.Выключэнне складаюць прыметнікі, утвораныя ад назваў народнасцей, нацыянальнасцей, у якіх спалучэнне кс захоўваецца.Напісаннне прыстаўных зычных: перад націскным [о] у пачатку і сярэдзіне слова.Калі [о] не пад націскам змяняецца на [а], прыстаўны [в] не вымаўляецца і не перадаецца на пісьме; перад каранёвым у незалежна ад націску ў пачатку і сярэдзіне слова.Выключэнне складаюць:напісанне слоў одум, оканне, охаць, наогул; напісанне слоў іншамоўнага паходжання і ўласных назваў;напісанне слоў з прыставачным у. Прыстаўная літара г пішацца перад націскным галосным у пачатку і сярэдзіне слова: у займенщках гэты, гэны, гэтакі; у няпэўнаколькасным лічэбніку гэтулькі; у прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтулъ, адгэтуль і інш.;у часціцы гэта; у выклічніках гэй, гэ, га, го; у пачатку адзінкавых назоўнікаў іншамоўнага паходжання.Напісанне слоў разам і праз злучок (дэфіс). Пішуцца разам: складанаскарочаныя словы; словы з прыстаўкамі (уключаючы каранёвыя марфемы з функцыяй прыстаўкі: звыш, пасля, анты, архі, псеўда, інфра, пост, паў і інш.); складаныя словы (назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі), першай часткай якіх з'яўляецца лічэбнік, напісаны літарамі. Пішуцца праз злучок (дэфіс):спалучэнні двух аднолькавых слоў, якія паўтараюцца з мэтай узмацнення іх лексічнага значэння; спалучэнні слоў, вытворных ад адной і той жа асновы, але з рознымі марфемамі (прыстаўкамі, суфіксамі, канчаткамі); спалучэнні слоў, блізкіх па лексічным значэнні; складаныя словы (назоўнікі, прыметнікі), першай часткай якіх з'яўляецца лічэбнік, напісаны лічбамі; спецыяльныя тэрміны і назвы, у тым ліку і аб-рэвіятуры, у склад якіх уваходзіць асобная літара ал-фавіта або лічэбнік, што стаіць на другім месцы і напісаны лічбамі. Вялікая літара ўжываецца: 1) для вылучэння сказаў, вершаваных радкоў; 2) для размежавання агульных і ўласных назваў; 3) для стылістычнага выдзялення слоў з пэўнай сімволікай. Усе ўласныя назвы паводле структуры падзяляюцца на аднаслоўныя,простыя і шматслоўныя (састаўныя). 3 вялікай літары пішуцца простыя:імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі людзей, клічкі жывёл, а таксама ўласныя імёны, якія ўжываюццй ў значэнні агульнай назвы, але не перайшлі ў разрад агульных назоўнікаў; назвы літаратурных, музычных і іншых твораў мастацтва, газет, часопісаў, вытворчых прадпрыемстваў і калгасаў, марак аўтамабіляў, якія вырабляюцца ў СНД, выдзеленых двукоссем;назвы традыцыйных святаў, пастоў, культавня кніг, гістарычных эпох;прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад уласных імён з дапамогай суфіксаў -ев- (-ёв-), -ёў- -оў- (-аў, -ав-), -ін- (-ЫН-);назвы, утвораныя шляхам складання усечаных асноў, калі першае слова ў поўным словазлучэнні пішацца з вялікай літары;абрэвіятуры, утвораныя ад уласнага або агульнага імя, якія чытаюцца па назвах літар: БДУ, ВНУ, МТЗ, а таксама абрэвіятуры, утвораныя ад уласнага імя, якія чытаюцца па гуках;займеннікі Вы і Ваш як форма ветлівасці пры звароце да адной асобы. 3 вялікай літары пішуцца простыя назвы і ўсе словы ў састаўных назвах, калі яны абазначаюць:дзеючых асоб у пэўных, канкрэтных казках, байках, якія звычайна з'яўляюцца агульнымі назвамі;геаграфічныя і тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі, а таксама неафіцыйныя тэрыторыі і мясціны;астранамічныя адзінкі;часткі свету, якія ўваходзяць у тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі; міфалагічных і рэлігійных асоб.3 вялікай літары пішуцца ўсе словы ў састаўных назвах, калі яны абазначаюць:імя, імя па бацьку і прозвішча чалавека, псеўданімы, мянушкі людзей;імя, у склад якога ўваходзяць лічэбнікі;найвышэйшыя ўрадавыя ўстановы і арганізацыі;найвышэйшыя пасады і ганаровыя званні;асабліва важныя міжнародныя арганізацыі;поўныя назвы ордэнаў, не выдзеленыя двукоссем (акрамя слоў ордэн і ступень).3 вялікай літары пішуцца індывідуальныя назвы гістарычных эпох, падзей.3 вялікай літары пішацца першае слова ў састаўных назвах:сінанімічных назвам са словамі імя, памяць;прэмій увогуле;святаў;гістарычных падзей і розных дакументаў;кангрэсаў, з’ездаў, канферэнцый;устаноў, аб'яднанняў, арганізацый, таварыстваў; газет, часопісаў, літаратурных, музычных і іншых твораў мастацтва, выдзеленых двукоссем;