Все шпаргалки / Белорусский язык / 

Скланенне і правапіс лічэбнікаў

Скланенне колькасных лічэбнікаў мае свае асаблівасці. Лічэбнік адзін (одна, адно, адны) скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай і зацвярдзелай асновай. Лічэбнікі адзін, адно захоўваюць адрозненне ў родзе толькі ў назоўным і вінавальным склонах. Лічэбнік адна ў родным і творным склонах мае варыянтныя канчаткі -ой(-ае), -ой(-ою).Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве маюць дзве асновы ва ўсіх склонах — цвёрдую, калі ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, і мяккую — з назоўнікамі жаночага роду.Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і трыццаць скланяюцца, як назоўнік 3-га скланення.У складаных лічэбніках пяцьдзесят — восемдзесят і дзвесце — дзевяцьсот пры скланенні змяняюцца абедзве часткі.Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова асобна.Лічэбнікі сорак і сто маюць дзве формы: сорак, і сто — у назоўным і вінавальным склонах, сарака, ста — ва ўсіх астатніх.Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай. Пры скланенні дробавых лічэбнікаў змяняюцца абедзве іх часткі. Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнікі 1га скланення; мільён, мільярд — як назоўнікі 2-га скланення. У творным склоне лічэбнік тысяча мае дзве формы—тысячай і тысячу.Простыя і складаныя парадкавыя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі. У састаўных парадкавых лічэбніках пры скланенні змяняецца толькі апошняе слова.У адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення ва ўсіх склонавых формах колькасныя і парадкавыя лічэбнікі ад адзінаццаці да дзевятнаццаці вымаўляюцца з націскам на складзе на; лічэбнікі шэсцьдзесят, сёмдзесят, вдсемдзесят — з націскам на першым складзе ў назоўным і вінавальным склонах; лічэбнік пяцьдзесят — з націскам на апошнім складзе. Ва ўскосных склонах гэтыя лічэбнікі маюць націск на другім складзе. Правапіс лічэбнікаў. У колькасных лічэбніках ад адзінаццаці да дваццаці і лічэбніку трыццаць пішацца два ц.Лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры ў творным склоне пішуцца з канчаткам -ма: двума, абодвума, дзвюма, чатырма.У лічэбніку восем ва ўсіх склонах, акрамя вінавальнага, пасля с пішацца ь: васьмі, васьмю.У лічбніках пяць, дзевяць – дваццаць, трыццаць у творным склоне падаўжаецца ц: пяццю, дванаццаццю, трыццаццю.Лічэбнікі восемсот, стотысячны маюць о у першай аснове.Парадкавыя лічэбнікі з апошняй часткай -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны пішуцца ў адно слова: чатырохсоты, трохсотсакарамільённы, шасцісотдваццаціпяцімільярдны.У дробавых лічэбніках пры словах два (дзве), тры, чатыры парадкавыя лічэбнікі стаяць у назоўным склоне множнага ліку: дзве пятыя, тры чацвёртыя, чатыры восьмыя; а пры словах пяць і вышэй – у родным склоне множнага ліку: пяць сёмых, сем дзесятых.Пры колькасных лічэбніках два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры ўсе словы, што спалучаюцца з імі, маюць форму назоўнага склону множнага ліку: два чалавекі, тры новыя кашулі, чатыры спечаныя аладкі.Пры зборных лічэбніках назоўнікі маюць форму роднага склону множнага ліку: двое студэнтаў, чацвёра сяброў, сямёра салдат.Пры лічэбніку паўтара (паўтары) назоўнікі стаяць у родным склоне адзіночнага ліку: паўтара цэнтнера, паўтары тоны.