Все шпаргалки / История Беларуси / 

Дзяржаўна-палітычнае становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай

Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент – каронны сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада з’яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай Сейма была пасольская ізба. Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пасяджэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля зацвярджэння каралём набывалі сілу закона. Пастановы прымаліся аднагалосна. На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася права вета. У 1573 г. у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацававны “Генрыхавы артыкулы”, згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне і г.д. Рэч Паспалітая з’яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта. У склад пануючага класа ўваходзіла і духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю. Польская праграма уніі мела на мэце стварэнне унітарнай дзяржавы і ВКЛ адводзілася роля правінцыі Рэчы Паспалітай. Узаемаадносіны паміж дзяржавамі не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы. Пасля Люблінскай уніі ў ВКЛ дзейнічаў генеральны сеймік, які з цягам часу набываў рысы заканадаўчага органа княства. У ВКЛ захаваўся цалкам адміністрацыйны апарат кіравання. У 1588 г. Быу прынят статут у адным з раздзелау якога абвяшчалася самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў, тэрытарыяльная яго цэласнасць. Ён забараняў іншаземцам набываць у княстве землі, маёнткі, пасады. Статут заставаўся галоўнай крыніцай права на Беларусі да 1840 года.