Все шпаргалки / История Беларуси / 

Грамадска-палітычны рух у беларускіх губернях у 20 – 30-я гг. XIX ст., паўстанне 1830 – 1831 гг. i ўзмацненне антыбеларускай палiтыкi самаўладдзя.

Тэорыя французскіх асветнікаў аб натуральных правах, іх ідэя грамадскага дагавору, падзеі вайны 1812 г. зрабілі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь у Беларусі для выпрацоўкі і дасягнення сваіх грамадскіх і нацыянальных ідэалаў сталі аб'ядноўвацца ў гурткі і таварыствы. Яны былі звязаны з грамадскім рухам у Польшчы, кантактавалі з перадавымі людзьмі Расіі дяя барацьбы супраць самадзяржаўя. У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта — Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота — было створана Таварыства філаматаў (аматараў навук). Сябры таварыства ставілі перад сабой мэту ўдасканалення сваіх навуковых ведаў і літаратурна-мастацкіх здольнасцей, садзейнічання ўсеагульнай асвеце і фамадскай працы на карысць Бацькаўшчыны. Віленскія студэнты заклікалі «захоўваць бацькоў сваіх карысныя звычаі... маючы ў памяці адвагу і подзвігі продкаў, браць прыклад з іх па меры сіл сваіх і стану». Краязнаўчая дзейнасць філаматаў паклала пачатак даследаванню фальклору звычаяў і вераванняў мясцовага насельніцтва. У 1820 г. улады даведаліся пра дзейнасць віленскіх студэнтаў і загадам рэктара Віленскага універсітэта іх аб'яднанне было распушчана. Аднак у тым жа годзе ўтварылася больш масавая арганізацыя — Таварыства філарэтаў (аматараў дабрачыннасці). Разам з пашырэннем асветы ў грамадстве яго прыхільнікі прапагандавалі ідэі роўнасці і свабоды, аж да ліквідацыі прыгоннага права і дазволу незалежнага існавання народаў.Царскі ўрад адчуў у стварэнні і ідэйна-асветніцкай дзейнасці філаматаў і філарэтаў вялікую небяспеку. У снежні 1821 г. выйшаў указ аб забароне тайных таварыстваў. У 1823 г. пачаліся арышты, да следства было прыцягнута каля 200 чалавек. Ад працы адхілены ідэйныя натхняльнікі моладзі, прафесары Віленскага універсітэта Іаахім Лялевель, Міхал Баброўскі, ІгаатДаніловіч. ЖыхарамЛітвы і Беларусі было забаронена вучыцца ў замежных універсітэтах. У чыноўнікаў бралася падпіска аб няўдзеле ў тайных арганізацыях. Дзекабрысцкі рух у Беларуси У Расіі на барацьбу супраць самадзяржаўя выступілі дваранскія рэвалюцыянеры-дзекабрысты. 3 мэтай змены ўлады яны зрабілі спробу падняць узброенае паўстанне ў снежні 1825 г.. Пачатак іх дзейнасці ў Беларусі звязаны з пераводам сюды з Пецярбурга гвардзейскага корпуса. У ім служылі члены «Паўночнага таварыства». Яго кіраўнік Мікіта Мураўёў склаў першы, «мінскі варыянт» расійскай канстытуцыі. У 1823 г. быў распрацаваны так званы бабруйскі план паўстання: арышт цара і яго світы ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці. Але з-за непадрыхтаванасці і рознагалоссяў у кіраўніцтве дзекабрысцкімі арганізацыямі гэты план не быў ажыццёўлены. Дзекабрысты з «Паўднёвага таварыства» наладзілі сувязі з польскім «Патрыятычнымтаварыствам». Члены апошняга ставілі сабе за мэту аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., гэта значыць з уключэннем у яе склад польскіх, беларускіх, літоўскіх і часткі ўкраінскіх зямель. Дзекабрысты ж прызнавалі права на незалежнасць толькі за Польшчай. Пасля цяжкіх перагавораў бакі пагадзіліся на далучэнне да Польшчы тэрыторыі Літвы і Заходняй Беларусь Паміж двума таварыствамі была заключана дамова аб падрыхтоўцы адначасовага паўстання супраць царызму. У Літоўскім асобным корпусе, размешчаным на Беласточчыне, па ініцыятыве філарэта Міхала Рукевіча ўзнікла тайнае «Таварыства ваенных сяброў». Члены таварыства выступалі за вольнасць і асвету для сябе і іншых. 24 снежня 1825 г. «ваенныя сябры» сарвалі цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю I у мястэчку Браньск. Аднак выступление некалькіх рот сапёрнага батальёна не ахапіла ўвесь корпус, а яго арганізатары, у тым ліку М. Рукевіч, капітан К. Ігельстром, паручнік А. Вягелін, падзялілі лес ссыльных дзекабрыстаў.У лютым 1826 г. член «Таварыства аб'яднаных славян» С. Трусаў спрабаваў узняць паўстанне ў Палтаўскім пяхотным палку ў Бабруйску, але і гэтае выступление не прывяло да поспеху. Шляхецкае паўстанне 1830—1831 гг. Разгром дзекабрыстаў зняў пытанне аб сумесным выступленні рэвалюцыянераў Расіі і былой Рэчы Паспалітай; апошнім прыходзілася разлічваць толькі на ўласныя сілы. У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Хутка паўстанне ахапіла ўсё Царства Польскае. Старшынёй польскага нацыянальнага ўрада стаў князь Адам Чартарыйскі. Ён з'яўляўся лідэрам кансерватыўнай плыні, якая пераважала ў паўстанні. Яе прадстаўнікі былі прыхільнікамі захавання традыцый, стабільнасці, упарадкаванасці. Прадстаўнікі дэмакратьгчнай плыні на чале з гісторыкам I. Лялевелем дабіваліся пашырэння паўстання на землі былога ВКЛ. Вясной 1831 г. у руках паўстанцаў аказаліся Літва і шэраг паветаў Заходняй Беларусь Паўстанне развівалася нярэдка стыхійна, хоць і быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Шляхта кожнага павета выбірала свой урад і вайсковага камандзіра. Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі, аб'яўлялі рэкруцкі набор, выдавалі адозвы. Сяляне і мяшчане набіраліся ў атрады пераважна пад прымусам і не заўсёды былі зацікаўлены ваяваць. Царскі ўрад асцерагаўся, «каб з польскага бунту не зрабіўся б сялянскі». Сялянам афіцыйна аб'яўлялася памілаванне, калі яны самі пакінуць атрады і вернуцца дамоў. Асобныя царскія камандзіры абяцалі нават вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой паўстанцы былі разбіты царскімі войскамі. Камандуючы расійскай арміяй генерал-фельдмаршал I. Ф. Паскевіч «заслужыў» ад цара гомельскі маёнтак. Агульная колькасць удзельнікаў паўстання ў Беларусі склада каля 15 тыс. чалавек. Свядома падтрымала паўстанне шляхта, вучнёўская моладзь, каталіцкае і часткова уніяц-кае духавенства. Заклікі да барацьбы «за Польшчу, айчыну нашу» не выклікалі энтузіязму ў большасці беларускага насельніцтва. Пытанне аб дзяржаўнасці свайго краю не ставілася, а сялянскае пытанне фактычна ігнаравалася. Сяляне спадзяваліся на атрыманне волі і ўласнай зямлі. Але наибольшее, што змагла ім паабяцаць шляхта ў асобных паветах, — гэта зніжэнне нормы паншчыны да двух дзён у тыдзень.